"ШЧОДРАСЦЬ НА ДОБРАЕ СЛОВА"

ONLINE-ВЫСТАВА ТВОРАЎ СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ      
           
   Сябры, запрашаю вас на вiртуальную выставу твораў сучаснай беларускай  лiтаратуры "Шчодрасць на добрае слова"


Калісьці даўно Бальзак сказаўшто сапраўдны пісьменнік мае такую жа ўладу над людскімі сэрцаміяк і палітычны дзеячУ тую эпоху кніга займала вельмі важкае становішча сярод забавак чалавекаЦяпернягледзячы на сто пяцьдзесят гадоў, якія прайшлігэтая формуласказаная вялікім геніем французскага народапа-ранейшаму дакладнаяМожна падумацьшто кніга ў апошнія гады звалілася са свайго пастаментасаступіўшы яго тэлевізару і кампутаруАле - неГэта толькі на першы поглядНа самай справеасноўная маса людзейякая глядзіць розныя тэлешоўгуляе цэлымі днямі ў кампутарныя гульніды або проста фанацее ад чаго-альбо - мала ўплывае на змены чалавецтва і яго дасягненняАдукаваны і дзейны чалавекякі змяняе наш мірзаўсёды знаходзіць месца добрай кнізе ў сваім ужытку і раскладзе тамушто сапраўдная кніга вучыць чалавека вечным каштоўнасцям і адважным рашэнняма таксама дае ежу для разважанняўдазваляючы тым самым умацаваць мысленне.
       Напісаць кнігу можа любы чалавекале напісаць цікавую кнігу можа не так шмат людзейа напісаць творякая бы нёс ў мір нешта дадатнае і прымусіў чытача задумацца - яшчэ меншАле менавіта такія кнігі перахываюць стагоддзі.
      Якой павінна быць сучасная беларуская кніга, каб яна карысталася папулярнасцю ў чытачоў?
     Кніга, як і любы твор мастацтва, павінна быць цікавай, арыгінальнай, каб у чытача пасля яе прачытання засталося ўражанне навізны. У кожнай кнізе мы шукаем тое, што хвалюе нас у жыццi. Добрая кніга прымушае думаць, выхоўвае душу, дапамагае адкрыць нешта новае ў сабе і людзях. Попытам заўсёды карысталіся кнігі аўтараў, якія ўзнімалі актуальныя праблемы грамадства, гаварылі са сваімі сучаснікамі аб надзённым.